Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.03.21

15.03.2021 завяршыўся анлайн-праект Цяньцзінскага універсітэта "Кітайская мова і нацыянальныя скарбы Кітая"

Са словамі ўдзячнасці ўсім арганізатарам анлайн-праекту "Кітайская мова і нацыянальныя скарбы Кітая" выступілі намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Г.С. Полудзень, настаўнік кітайскай мовы Д.І. Вазняк, вучаніца 11 класа Лізавета Лобан.

Яны адзначылі карысць праведзеных заняткаў для вучняў, прафесіяналізм і майстэрства ўсіх выкладчыкаў Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў.

Для вучняў і педагогаў гімназіі было вялікім гонарам удзельнічаць у гэтым адукацыйным праекце, мець зносіны з носьбітамі кітайскай мовы.

Дзякуючы праекту вучні павысілі веды па кітайскай мове, даведаліся пра міравыя скарбы кітайскай культуры, пазнаёміліся з нацыянальнымі традыцыямі Кітая.

Мы спадзяёмся, што дадзены праект знойдзе дальнейшае развіцце.

Вялікі дзякуй, за гэты каштоўны вопыт, за супрацоўніцтва ўсім арганізатарам праекту!