Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.03.21

З 11.03.2021 па 15.03.2021 захапіў вучняў і настаўнікаў группавы анлайн-праект Цяньцзінскага ўніверсітэта "Кітайская мова і нацыянальныя скарбы Кітая"

Праект арганізаваны Цяньцзінскім універсітэтам замежных моў сумесна з установай "Гімназія № 23 г. Мінска".

Адкрыццё праекту адбылося 11.03.2021.

На адкрыцці анлайн-праекту з прывітальнымі словамі выступіла намеснік дырэктара Галіна Сафронаўна Полудзень, у якім адзначыла далейшае супрацоўніцтва і росквіт беларуска-кітайскіх адносін.

12 сакавіка ўдзельнікі праекту мелі ўнікальную магчымасць вывучаць кітайскую мову і агульны курс кітайскай культуры па відэаўроках, падрахтаванных Цяньцзінскім універсітэтам замежных моў.

13 і 14 сакавіка для вучняў, якія вывучаюць кітайскую мову і зацікаўлены кітайскай культурай, прайшлі анлайн-заняткі Цяньцзінскага ўніверсітэта "Кітайская мова і нацыянальныя скарбы Кітая".

Удзельнікі праекту засвоілі комплексныя моўныя курсы, тэматычныя моўныя курсы, унікальныя культурныя досведы.

Атмасфера, якая пануе на занятках, матывуе вучняў і адлюстроўвае іх зацікаўленасць у вывучэнні кітайскай мовы і культуры.

Захопленасць вучняў адлюстроўваецца не толькі ў кітайскай мове, як вучэбным прадмеце ў гімназіі, але і ў жаданні ўдзельнічаць у пазакласных мерапрыемствах прысвечаных кітайскай культуры.

Беларускія вучні атрымалі бясцэнны вопыт і магчымасць паглыблення ведаў кітайскай мовы і культуры.

15 сакавіка адбудзецца закрыццё групавога анлайн-праекту Цяньцзінскага ўніверсітэта "Кітайская мова і нацыянальныя скарбы Кітая".