Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.02.21

Сёння ў гімназіі прайшло адкрыццё Тыдня кітайскай мовы і культуры ў рамках святкавання кітайскага Новага года

Кітайскі Новы год з даўніх часоў з'яўляецца галоўным і самым працяглым святам у Паднябеснай, іншае яго назва - Свята вясны.

Жыхары Паднябеснай шануюць старажытныя традыцыі і пераносяць іх у сучаснасць.

Ад дырэктара гімназіі Ірыны Леанідаўны Пасюкевіч прагучалі словы віншавання вучням і настаўнікам.

Для вучняў былі праведзены майстар-класы: “Чайная цырымонія", "Традыцыі кітайскай выцінанкі" і "Кітайская каліграфія".

Вучні нашай гімназіі, якія вывучаюць кітайскую мову і культуру, з нецярпеннем чакаюць традыцыйнае свята.

Усмешкі, падарункі, цікавыя і яскравыя мерапрыемствы - гэта тое, з чым сустракаем свята ў нашай гімназіі.

Вас чакае шмат цікавага!