Самі кітайцы называюць Новы год Святам Вясны, гісторыя якога налічвае больш за 4000 гадоў.
Напярэдадні свята вучні, якія вывучаюць кітайскую мову і захапляюцца кітайскай культурай, разам з педагогамі гімназіі падрыхтавалі святочнае відэавіншаванне.
Ад дырэктара гімназіі Ірыны Леанідаўны Пасюкевіч прагучалі словы віншавання Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь — спадару Се Сяоюн.
У гімназіі з 11 па 17 лютага пройдуць мерапрыемствы (з усімі нормамі дыстанцыявання), якія прысвечаны святкаванню кітайскага Новага года.
