Паважаныя вучні, якія вывучаюць кітайскую мову і якія захапляюцца кітайскай культурай!
Запрашаем Вас прыняць ўдзел у 3 рэспубліканскім дыстанцыйным конкурсе "你好, 中国!".
Конкурс праводзіцца на базе Рэсурснага цэнтра грамадска-гуманітарнай скіраванасці "Цэнтр кітайскай мовы і культуры" у дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска" у рамках вывучэння кітайскай мовы і культуры.
У конкурсе могуць прымаць удзел вучні 5-11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія вывучаюць кітайскую мову і якія захапляюцца кітайскай культурай!!
Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:
I - 5 класы намінацыя - "Малюнак" (праца павінна быць выканана ў фармаце А4 з подпісам малюнка на кітайскай мове) (скан);
II - 6 - 8 класы - праектная работа "Кітайская славутасць, якую я хацеў бы наведаць" (скан);
III - 9 - 11 класы - намінацыя міні-сачыненне на тэму: "你 想 参观 什么 中国 的 名胜古迹?" (100 іерогліфаў) (скан).
Работы прымаюцца да 24.00 09.02.2021 ў электронным выглядзе на e-mail: rcclac.gymn23@yandex.by з паметкай конкурс "你好, 中国".
Рэсурсны цэнтр "Цэнтр кітайскай мовы і культуры" у дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска", тэл. 354-47-62; +375297963794.