Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.12.20

22 снежня 2020 года адбылося пасяджэнне гарадскога метадычнага аб'яднання настаўнікаў кітайскай мовы ў форме семінара-практыкума

22 снежня 2020 года на базе рэсурснага цэнтра грамадска-гуманiтарнанага накірунку «Цэнтр кітайскай мовы і культуры», кабінета Канфуцыя дзяржаўнай установы "Гімназія №23 г. Мінска" пры падтрымцы МГІРА адбылося пасяджэнне гарадскога метадычнага аб'яднання настаўнікаў кітайскай мовы ў форме семінара-практыкума «Арганізацыя вучэбнай дзейнасці вучняў пры падрыхтоўцы да выпускных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання".

Удзельнікаў семінара прывіталі дырэктар гімназіі Пасюкевіч І. Л., прадстаўнік МГІРА Куліч С. П. 

На семінары выступілі: намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Абрамовiч Дз.А., педагог псіхалог Камянчук С.А., настаўнікі гімназіі Вазняк Д.І., Кулыба В.А., кіраўнік метадычнага аб'яднання настаўнікаў замежных моў гімназіі Ананька В.В.

Удзельнікі семінара абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні па падрыхтоўцы, арганізацыі і правядзенні выпускных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання па кітайскай мове.