Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.07.20

Вучні гімназіі атрымалі Прэмію Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь

15.07.2020 адбылася цырымонія ўручэння прэмій студэнтам і школьнікам, якія дабіліся значных поспехаў у вывучэнні кітайскай мовы.

Прэмія заснаваная Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Мэтай узнагароды "Прэміі Пасла КНР" з'яўляецца стымуляванне і заахвочванне актыўнасці і ініцыятывы маладых людзей, якія вывучаюць кітайскую мову. Цырымонія ўручэння прэмій студэнтам - 2020 прайшла ў онлайн-фармаце.

Усяго прэмій у гэтым годзе - 42. Сярод іх 4 прэміі прысуджаны вучаніцам установы "Гімназія №23 г.Мінска": Шахаб Рада-Шадзі Сіямак (9 клас), Лобан Лізавета (10 клас), Раманава Ніна (10 клас), Сярдзюк Лізавета (11 клас).

З прывітальным словам выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін і намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Валянцінавіч Руды.

З падзячнай прамовай ад ВНУ выступілі рэктар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля Пятроўна Баранава і рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, ад Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта дырэктар Анатоль Афанасьевіч Тозік, ад кіраўнікоў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г.Мінска" Ірына Леанідаўна Пасюкевіч.

Віншуем усіх лаўрэатаў з дасягненнем высокіх вынікаў у вывучэнні кітайскай мовы і жадаем ім далейшых поспехаў!