Рэсурсны цэнтр грамадска-гуманітарнага накірунку "Цэнтр кітайскай мовы і культуры" на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г.Мінска" - гэта цэнтр, які арганізуе і праводзіць работу ў школе па выхаванні свядомага стаўлення да кітайскай мовы як да духоўнай каштоўнасці, сродку зносін і атрымання ведаў у розных сферах чалавечай дзейнасці.
Асноўнай дзейнасцю РЦ з'яўляецца папулярызацыя кітайскай мовы сярод вучняў гімназіі, павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў кітайскай мовы, распаўсюджванне інфармацыі аб кітайскай адукацыі, культуры, эканоміцы, навуцы і тэхніцы, а таксама правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне міжнароднага дыялогу паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай народнай Рэспублікай.
Сярод вядучых ідэй Рэсурснага цэнтра вылучаюцца наступныя:
папулярызацыя кітайскай мовы і культуры, гісторыі;
садзейнічанне павышэнню прафесійнага майстэрства педагогаў па кітайскай мове горада Мінска праз арганізацыю работы з вучнямі;
распаўсюджванне інавацыйных адукацыйных прадуктаў у галіне вывучэння кітайскай мовы.
Прынцыпы дзейнасці Рэсурснага цэнтра кітайскай мовы і культуры:
адкрытасць;
даступнасць;
інтэграцыя;
нагляднасць;
забеспячэнне сувязі тэорыі з практыкай.
У адпаведнасці з ідэямі ў дзейнасці Рэсурснага цэнтра вылучаны два накірункі: арганізацыя работы з вучнямі і з педагогамі.
Арганізацыя работы з вучнямі прадстаўлена праз:
Удзел у навукова-практычных канферэнцыях вучняў будуецца на базе дыдактычных рэсурсаў, якія былі забяспечаны пры падтрымцы Пасольства КНР у РБ;
Арганізацыю фестывалю "Пад чырвонымі крыламі". У межах фестывалю адбываецца масавае свята, паказ дасягненняў прафесійнай і самадзейнай мастацкай творчасці вучнямі і настаўнікамі гімназіі. Фестываль дазваляе не толькі вызначыць лепшых і моцных у валоданні кітайскай мовай, але і абмяняцца вопытам, падчэрпнуць новыя ідэі. Пад час работы фестывалю праводзяцца майстар-класы для ўдзельнікаў па розных накірунках: каліграфія, кітайскія выцінанкі (майстэрства выразання з паперы), пляценне кітайскіх вузелочкаў, чайная цырымонія, гульня на лютні. Наведванне фестывалю падагравае цікавасць слухачоў да вывучэння кітайскай мовы, дапамагае скласці разрозненыя веды аб Кітаі ў цэласнай карціне, дазваляе пранікнуцца старажытнай эстэтыкай і філасофіяй кітайскай культуры. Арганізацыя такіх майстар-класаў аб’яднае не толькі настаўнікаў і вучняў, але і сем’і, вучняў разам з бацькамі.
Арганізацыю другога этапа Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Кітайская мова" на базе Рэсурснага цэнтра "Цэнтр кітайскай мовы і культуры". Алімпіяда штогод з’яўляецца адкрытай прадметнай пляцоўкай для раённых і гарадскіх устаноў адукацыі, па выніках якой каля 60 навучэнцаў штогод дэманструюць лексічныя і граматычныя ўменні, навыкі аўдзіравання, цудоўнае валоданне вуснай кітайскай мовай.
Арганізацыю спартыўных спаборніцтваў. Педагогі дадатковай адукацыі па спартыўным профілі арганізоўваюць больш за 5 адкрытых спартыўных мерапрыемстваў кожны год. У прыватнасці традыцыйным з’яўляюцца спаборніцтвы па Ушу. Усе ўдзельнікі і жадаючыя знаёмяцца з тысячагадовым вопытам кітайскага народа па тэхніцы вядзення бою.
Арганізацыю масавых адукацыйных конкурсаў і мерапрыемстваў, што праводзяцца пры садзейнічанні Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і РІКК БДУ. Людзі, якія цікавяцца кітайскай культурай, атрымліваюць магчымасць пашырыць сваё ўяўленне пра культурнае жыццё КНР, а таксама падзяліцца ўласным вопытам з іншымі ўдзельнікамі. Несумненна, мерапрыемствы такога маштабу ўмацоўваюць дружалюбныя сувязі.
Святы. Арганізацыя на базе Рэсурснага цэнтра традыцыйных кітайскіх святаў - напрыклад, свята Вясны, кітайскі Новы год, гэта асабліва важная падзея для аматараў кітайскай культуры. Кожнае свята мае сваю гісторыю, сваю старажытную легенду і дзіўныя традыцыі, якія з задавальненнем спрабуюць асвоіць ўдзельнікі ўрачыстасцяў.
Арганізацыя работы з педагогамі прадстаўлена праз:
Кансультацыі і кіраўніцтва навукова-даследчай дзейнасцю вучняў дапамагаюць выявіць недахопы і ў свой час іх выправіць за ўлік своечасова аказанай дапамогі настаўнікамі вучэбага прадмета "Кітайская мова" Рэсурснага цэнтра праз сустрэчы, сумеснае абмеркаванне крытэрыяў, інтэрнэт-канферэнцыі, чат, відэатрансляцыю, Skype. Неабходна адзначыць, што да гэтых кансультацый далучаюцца і настаўнікі-валанцёры гімназіі, якія на працягу 10 год прыязджаюць да нас з Кітая.
Арганізацыя раённых і міжраённых семінараў. Традыцыйна ў гімназіі праводзяцца семінары. Тэмы разнастайны, актуальны для педагогаў, прысвечаны ўкараненню сучасных адукацыйных тэхналогій, у тым ліку і ІКТ. Семінар "Выкарыстанне Web 2.0 тэхналогій" на вучэбных занятках па кітайскай мове" наведалі больш за 10 выкладчыкаў з усяго горада Мінска. Тэма "Эфектыўнае выкарыстанне ІКТ у адукацыйным працэсе" ў сённяшні час вельмі актуальная. Адна з умоў паспяховасці дзейнасці РЦ у гэтым накірунку з'яўляецца ўзаемадзеянне з ВНУ. Пагэтаму ў арганізацыі і правядзенні семінараў прымаюць удзел прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу з Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя пры БДУ, Інстытута Канфуцыя МДЛУ, Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ, Клас Канфуцыя БДУ ФК.
Арганізацыя гімназічнага конкурса "Я і кітайская мова", які з’яўляецца адборачным этапам да рэспубліканскага конкурса "Мост кітайскай мовы", які аб’ядноўвае ўсіх жадаючых, хто валодае кітайскай мовай. Вучні паказваюць веды ў вобласці "Краіназнаўства Кітая", выступаюць аратарамі па тэме "Цяжкасці пры вывучэнні кітайскай мовы", дэманструюць творчыя здольнасці.
Відавочна, што вынікам дзейнасці Рэсурснага цэнтра з'яўляецца фарміраванне ў адукацыйнай установе адзінага лінгваметадычнага асяроддзя. Дзейнасць РЦ выходзіць за рамкі раёна. Па-першае, у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарту рэсурсны цэнтр кітайскай мовы і культуры з’яўляецца пляцоўкай для ўкаранення інфармацыйна-адукацыйных тэхналогій, якія падтрымліваюць лінгвістычную падрыхтоўку вучняў па кітайскай мове. Па другое, РЦ як сродак аб'яднання адукацыйных і навуковых устаноў адукацыі стварае агульнае інфармацыйнае поле для навукова-метадычных пошукаў славеснікаў, педагогаў па кітайскай мове.
Дзейнасць рэсурснага цэнтра ажыццяўляецца на аснове выканання класічных дыдактычных прынцыпаў: прынцыпу нагляднасці ў навучанні і прынцыпу сувязі тэорыі і практыкі. Акрамя таго, выкарыстанне адкрытай інфармацыйна-адукацыйный прасторы, віртуальнай абалонкі (Skype, MSN Messenger, электронныя канферэнцыі, электронная пошта, WECHAT) дае адкрытасць і даступнасць у навучанні на розным ўзроўні патрэбы школьнікаў у лінгвістычнай інфармацыі. Дзякуючы такім сродкам зносін падтрымліваецца цесная сувязь з прадстаўнікамі КНР, удзельнікамі міжнароднага летняга лагеру ў г. Шанхай.
Правядзенне метадычных мерапрыемстваў РЦ на базе гімназіі садзейнічае распаўсюджванню вопыту работы беларускамоўнай ўстановы адукацыі, пошуку партнѐраў для супрацоўніцтва, ўдасканаленню метадычнага майстэрства класных кіраўнікоў і педагогаў гімназіі, якія ажыццяўляюць адукацыйны працэс.
За апошнія гады геаграфія ўдзельнікаў мерапрыемстваў РЦ значна выйшла за тэрыторыю Савецкага раёна г. Мінска, што сведчыць аб эфектыўнасці дзейнасці Рэсурснага цэнтра "Цэнтр кітайскай мовы і культуры". Гімназія транслюе свой педагагічны вопыт для педагагічных работнікаў і вучняў краін Блізкага і Далёкага замежжа. За два апошнія гады гімназію наведалі дэлегацыі з Кітая, Польшчы, Расіі (Смаленск, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Пскоў), Кіргізіі, Латвіі, Эстоніі. З боку краін Блізкага і Далёкага замежжа для нашых вучняў ёсць магчымасць паступаць у ВНУ Кітайскай Народнай Рэспублікі, так як яны з’яўляюцца пераможцамі навукова-практычных канферэнцый, рэспубліканскай алімпіяды і ўдзельнікамі рэспубліканскага конкурса "Мост кітайскай мовы".
Вынікі дзейнасці Рэсурснага цэнтра:
Стварэнне адукацыйнай прасторы для ўсіх тых, хто жадае вывучаць кітайскую мову.
Арганізацыя сеткавага ўзаемадзеяння РЦ гімназіі з адукацыйнымі ўстановамі горада, у тым ліку з выкарыстаннем глабальнай сеткі інтэрнэт.
Павышэнне якасці адукацыі па вывучэнні кітайскай мовы ў адукацыйных установах г.Мінска і РБ.
Павышэнне прафесіяналізму педагогаў адукацыйных устаноў па кітайскай мове.
Укараненне ў педагагічную практыку РЦ і адукацыйных устаноў горада вучэбна-метадычных матэрыялаў, забяспечваючы сеткавую адукацыйную прастору ў вывучэнні кітайскай мовы.
Такім чынам, пастаўленыя мэты і задачы паспяхова рэалізуюцца Рэсурсным цэнтрам грамадска-гуманітарнага накірунку "Цэнтр кітайскай мовы і культуры".